15 сакавіка прайшло пасяджэнне клуба "Чамучкі". У інтэлектуальнай гульні «Знаўцы беларускай мовы» прыняло ўдзел дзве каманды хлопчыкаў і дзяўчынак. Дзеці выконвалі розныя па складанасці заданні: разгадвалі загадкі, рэбусы, шарады, метаграмы. У ходзе мерапрыемства навучэнцы не толькі паглыбілі і замацавалі веды, але і даведаліся многа цікавага пра беларускую мову.