Архив новостей - Октябрьская средняя школа
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

21.02.2022

Рускай мове дай разгрузку: размаўляй па-беларуску

Тыдзень роднай мовы

З 14 па 21 лютага 2022 года ў дзяржаўнай установе адукацыі “Акцябрскі дзіцячы сад-сярэдняя школа” прайшоў Тыдзень роднай мовы пад дэвізам “Рускай мове дай разгрузку: размаўляй па-беларуску”. Настаўнікі і вучні школы акунуліся ў свет беларускай мовы і культуры. У мерапрыемствах тыдня прынялі удзел вучні 2 – 11 класаў. Разнастайнасць праграмы дазволіла кожнаму вучню знайсці занятак па душы: чытай, малюй, танцуй, спявай па-беларуску або гуляй у інтэлектуальна-пазнавальныя гульні.

Тыдзень роднай мовы адкрывалі акцыя “Мае любімыя словы на беларускай мове”, выстава “Мая родная мова”, выпуск мовазнаўчай газеты “Сэрцам роднага слова краніся” і выстава малюнкаў да твораў беларускіх пісьменнікаў. Працягам святкавання Дня роднай мовы стаў удзел вучняў 3 – 11 класаў у рэспубліканскім конкурсе “Буслік”.

Найбольшую цікавасць у вучняў выклікалі свята беларускай песні “Мая родная песня”, пазнавальна-забаўляльная гульня “Слова – радасць, слова – чары...”, інтэлектуальна-пазнавальная гульня “Слабае звяно”, квэст-гульня “Далучыся да роднага слова” з удзелам настаўнікаў, відэаконкурс чытальнікаў, уручэнне святочных закладак “Размаўляй па-беларуску”.

За гэты тыдзень вучні школы ўбачылі і адчулі, наколькі багатая і прыгожая, мілагучная і самабытная беларуская мова.