Архив новостей - Октябрьская средняя школа
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

22.02.2021

Чытаем, спяваем і размаўляем па-беларуску

21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы

У рамках святкавання Міжнароднага дня роднай мовы да ведама вучняў было даведзена інфармацыйнае паведамленне ”21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы”, з якога яны даведаліся, чаму 21 лютага абвешчаны Днём роднай мовы, матчынай мовы. У час правядзення акцыі “Дрэва беларускіх слоў”, выявілі, колькі цікавых слоў ёсць у беларускай мове. Было арганізавана дзве выставы: выстава “Пісьменнікі-юбіляры” і выстава дзіцячых малюнкаў да твораў беларускіх пісьменнікаў “Зорны россып творчасці”. Праграмма мерапрыемстваў ахапіла 4 дні, на працягу якіх праводзіліся інтэлектуальны марафон для вучняў 5 - 8 класаў, пазнавальная гульня “Знаўцы роднай мовы” для вучняў 3 – 4 класаў, гульня-віктарына “Пагавары са мной на роднай мове…” для вучняў 5 – 7 класаў, інтэлектуальна-пазнавальная гульня “Размаўляем па-беларуску”», літаратурна-музычная кампазіцыя “У гасцях у Несцеркі”, дзе гучалі вершы, песні на беларускай мове, а таксама беларускія танцы. Не засталіся ў баку і бацькі, настаўнікі. Яны прынялі ўдзел у напісанні дыктанта па беларускай мове.