Архив новостей - Октябрьская средняя школа
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

21.02.2020

Тыдзень беларускай мовы

З 18 па 22 лютага прайшоў тыдзень беларускай мовы. Для вучняў школы і настаўнікаў была арганізавана выстава “Пісьменнікі-юбіляры 2020 года” і праведзена акцыя “Мае любімыя словы на беларускай мове”. У сераду актавая зала сабрала ўсіх на вясёлую лінгвістычную гульню-віктарыну для старшакласнікаў “Наша мова – проста цуд”, а ў чацвер вучні, настаўнікі і тэхперсанал школы паўдзельнічалі ў флешмобе “Гучы, беларуская песня”, а вучні 5 – 9 класаў прынялі ўдзел у інтэлектуальна-пазнавальнай гульні “Размаўляем па-беларуску” .

Асабліва насычаным стаў чацвер, які прайшоў пад дэвізам “Размаўляем, спяваем па-беларуску”. У рамках святкавання Міжнароднага дня роднай мовы да ведама вучняў было даведзена інфармацыйнае паведамленне ”21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы”, з якога яны даведаліся, чаму 21 лютага абвешчаны Днём роднай мовы, матчынай мовы. Далей было відэашоу-праграма “Жыві, мая родная мова!”, у якім прынялі удзел настаўнікі школы, бацькі і вяскоўцы. Фіналам гэтага дня стала літаратурная кампазіцыя “Свята роднай мовы”.